Трамп горшы, але перамагае. Як рэспубліканцы выбіраюць свайго кандыдата
Выбары ў ЗША пройдуць ужо ў лістападзе
Рэспубліканская партыя ЗША працягвае выбіраць кандыдата ў прэзідэнты шляхам праймерыз. 21 студзеня аб выхадзе з гонкі абвясціў Рон Дэсанціс, якога яшчэ год таму называлі адным з фаварытаў. Асноўных удзельнікаў у праймерыз застаюцца двое: экс-прэзідэнт Дональд Трамп і былая прадстаўніца ЗША пры ААН Нікі Хэйлі. Што далей і які варыянт лепшы?
Складаны працэс выбару кандыдата
Выбіраюць кандыдата рэспубліканцы, як і дэмакраты, шляхам праймерыз. Калі казаць максімальна проста, гэта папярэднія выбары сярод прыхільнікаў партыі, якія праходзяць у розных штатах.
Першымі такімі "выбарамі" былі кокусы ў Аёве, дзе з рэкордным вынікам перамог Трамп. 23 студзеня пройдуць праймерыз у штаце Нью-Гэмпшыр. Паводле папярэдніх апытанняў, там экс-прэзідэнт таксама лідзіруе з прыкметным адрывам.
Потым павінны адбыцца папярэднія выбары ў Паўднёвай Караліне, Невадзе, Мічыгане, іншых штатах. Імя кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі павінна быць названа на з'ездзе ў ліпені. Але можа стаць вядома нашмат раней, калі ўсе прэтэндэнты Трампа раней за час выйдуць з гонкі, як гэта ўжо 21 студзеня зрабіў Рон Дэсанціс.
Хутчэй за ўсё, так і будзе, і Трамп стане кандыдатам "экстэрнам". Хоць ён далёка не найлепшы варыянт для партыі. І вось чаму.
Перамога ці каштоўнасці?
Падчас кокусаў у Аёве Амерыканскія медыя расказалі пра апытанні сярод прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі: высветлілася, што вялікай колькасці з іх важней выбраць не кандыдата, які можа перамагчы на выбарах, а таго, хто найбольш блізка адпавядае асабістым каштоўнасцям.
Калі глядзець па амерыканскіх апытаннях, на выбарах супраць Джо Байдэна больш шанцаў цяпер мела б Нікі Хэйлі, боо яна больш ўмераная і можа "адкусіць" у тым ліку частка ягонай аўдыторыі. Напрыклад, снежаньскае апытанне Beacon Research / Shaw & Company Research / Fox News паказвае, што на выбарах яна магла б атрымаць 49%, а Байдэн — 43%, гэта значыць розніца ў 6%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.