Трамп перамог на выбарах кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў у Аёве

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп перамог на выбарах кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі ў Аёве, паведамляе ВВС. Рэспубліканцы гэтага штата першымі вызначыліся, каго хацелі б бачыць восенню гэтага года сваім кандыдатам на выбарах прэзідэнта.

Выбары кандыдата ў Аёве праходзілі па працэдуры кокуса — гэта калі члены партыі збіраюцца на кожным участку, абмяркоўваюць кандыдатаў, а затым тыя, хто маюць права голасу, пішуць імя свайго фаварыта на паперы і перадаюць лісток старшыні сходу. Той лічыць галасы і адпраўляе вынікі ў партыйны офіс штата. У офісе сумуюць галасы і называюць пераможцу.

Трамп атрымаў больш за 50% галасоў. На другім месцы апынуўся губернатар Фларыды Рон Дэсантыс (21%), на трэцім — з невялікім адставаннем — былая амбасадарка ў ААН Нікі Хэйлі (у яе 19% ). Яшчэ адзін удзельнік гонкі бізнесмен Вівек Рамасвамі, які заняў апошнюю пазіцыю, заявіў, што здымае сваю кандыдатуру з выбараў і заклікаў сваіх прыхільнікаў падтрымаць Дональда Трампа.

Кандыдат у прэзідэнты ад партыі будзе абраны на рэспубліканскім нацыянальным з'ездзе, куды збяруцца дэлегаты ад усіх штатаў.

Нагадаем, у Трампа захоўваецца шэраг праблем з правасуддзем, супраць яго ў ЗША распачатыя некалькі крымінальных спраў. А суды Каларада і Мэн і зусім забараніў яму ўдзельнічаць у выбарах на тэрыторыі штата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі