Трамп вырашыў здацца ўладам Джорджыі, дзе яго абвінавацілі ва ўмяшанні ў выбары

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп / Reuters

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп збіраецца чацвер здацца ўладам штата Джорджыя, каб яму змаглі выставіць абвінавачанні па справе аб умяшанні ў выбары 2020 года.

"Вы можаце ў гэта паверыць? У чацвер я паеду ў Атланту, штат Джорджыя, каб мяне арыштавалі", — напісаў Трамп у сацсетках. За пару гадзін да гэтага ён пагадзіўся на заклад у памеры 200 000 долараў і іншыя ўмовы вызвалення, піша CNN.

Справа аб умяшанні ў выбары ў Джорджыі стала ўжо чацвёртай справай супраць былога прэзідэнта ЗША сёлета. Але арышт да суда Трампу пагражае ўпершыню. У справе пра сакрэтныя дакументы яго вызвалілі да суда пад падпіску аб нявыездзе. У справе пра ўмяшанне ў выбары ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, яго вызвалілі пры ўмове, што ён не будзе шукаць зносін са сведкамі па справе. Дадамо, што Трамп не прызнаў сваёй віны ні па адной справе і па-ранейшаму збіраецца ўзяць удзел у выбарах прэзідэнта ЗША. Яны пройдуць у лістападзе 2024 года, перадвыбарная кампанія ўжо пачалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі