Трампу выставілі новыя абвінавачванні — чацвёртыя па ліку

Дональд Трамп / Getty Images

Дональд Трамп / Getty Images

Супраць былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа завялі чацвёртую крымінальную справу, піша Reuters. Новае абвінавачванне выставіла журы прысяжных штата Джорджыя. На гэты раз Трампа абвінавачваюць у спробе адмяніць вынікі выбараў 2020 года, калі ён прайграў дэмакрату Джо Байдэну.

У абвінаваўчым заключэнні 98 старонак і 41 пункт. Акрамя Байдэна ў справе фігуруе яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Ім інкрымінуюць у тым ліку і рэкет. "Замест таго каб выконваць законы Джорджыі аб аспрэчванні вынікаў выбараў, абвінавачаныя ўдзельнічалі ў злачынным прадпрыемстве", — заявіла пракурор акругі Фултан Фані Уіліс. Паводле яе слоў, у Трампа і іншых абвінавачаных ёсць час да 25 жніўня, каб добраахвотна здацца, інакш затым іх арыштуюць. Уіліс заявіла, што мае намер судзіць усіх 19 абвінавачаных разам. Абвінавачванне сцвярджае, што фігуранты гэтай справы ўзламалі абсталяванне для галасавання ў акрузе Джорджыя, а таксама пераследавалі супрацоўніка выбарчай камісіі, тэлефанавалі афіцыйным асобам у Арызоне, Пенсільваніі і іншых месцах, патрабавалі змяніць вынік выбараў у гэтых штатах.

Трамп па традыцыі адмаўляе ўсе абвінавачванні. У заяве штаба Трампа з аглядкай на новыя абвінавачванні гаворыцца, што дэмакратка Уіліс — "шалёны партызан", які спрабуе перашкодзіць Трампу пераабрацца. Раней, нагадаем, Трамп не прызнаў сябе вінаватым па трох іншых крымінальных справах. У тым ліку аб выплаце грошай порназорцы, аб няправільным абыходжанні з федэральнымі сакрэтнымі дакументамі і аб незаконным імкненні адмяніць сваю паразу на выбарах 2020 года. Па ўсіх гэтых справах яго чакаюць суды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі