Трамп не прызнаў сябе вінаватым у спробе скасаваць выбары 2020-года

Дональд Трамп пасля судовага паседжання / Reuters

Дональд Трамп пасля судовага паседжання / Reuters

Дональд Трамп не прызнаў віны па абвінавачваннях у арганізацыі змовы з мэтай скасаваць сваю паразу на выбарах 2020 года. Пра гэта піша Reuters. Пасяджэнне адбылося напярэдадні.

Трамп і яго саюзнікаў абвінавачваюць у распаўсюджванні ілжывых заяваў пра тое, што выбары былі сфальсіфікаваныя, а таксама ў аказанні ціску на чыноўнікаў. Чыноўнікі павінны былі змяніць вынікі і падрабіць спісы выбаршчыкаў, каб паспрабаваць адабраць галасы выбаршчыкаў у Байдэна. У абвіначвачанні 4 пункты. Але на пытанне, ці прызнае ён віну, Трамп сказаў, зрабіўшы націск на першым складзе: "Невінаваты". Ён лічыць, што і гэтае абвінаваўчае заключэнне, і іншыя крымінальныя справы супраць яго — гэта "паляванне на ведзьмаў", спроба перашкодзіць яго перадвыбарчай кампаніі (Трамп зноў сабраўся ў прэзідэнты).

Наступная дата суда па гэтай справе — 28 жніўня. Reuters тым часам адзначае, што пакуль юрыдычныя праблемы Трампа мала паўплывалі на яго папулярнасць сярод рэспубліканцаў. У іх вачах ён — безумоўны лідар. Ужо пасля абвяшчэння новых абвінавачванняў на гэтым тыдні 47% выбаршчыкаў-рэспубліканцаў заявілі, што гатовыя падтрымаць Трампа на праймерыз. Больш за тое, яго адрыў ад губернатара Фларыды Рона Дэсанціса, які займае другое месца, нават павялічыўся і складае зараз 13%.

Аднак тое ж апытанне паказала, што каля паловы рэспубліканцаў не прагаласавалі б за Трампа, калі б яго прызналі вінаватым у крымінальным злачынстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі