Трамп і Зяленскі сустрэнуцца 1 верасня ў Варшаве

Трамп і Зяленскі сустрэнуцца 1 верасня ў Варшаве

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі сустрэнуцца 1 верасня ў Варшаве (у рамках мерапрыемстваў, прысвечаным 80-м угодкам пачатку 2-й сусветнай вайны), інфармуе УНІАН. Працягласць і фармат будучай сустрэчы лідараў ЗША і Украіны яшчэ ўзгадняецца. Як стала вядома, Трамп і Зяленскі збіраюцца абмеркаваць супрацьдзеянне расійскай агрэсіі ва Украіне, пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Украіны і ЗША, а таксама будучы візіт украінскага прэзідэнта ў Злучаныя Штаты.

Пра запланаваную ў польскай сталіцы сустрэчу прэзідэнтаў ЗША і Украіны стала вядома 28 жніўня. Яе анансаваў дарадца Трампа па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Болтан, які прыбыў ва Украіну. Ён сустрэўся з Зяленскім і абмеркаваў з ім першачарговыя меры па ўмацаванні стратэгічнага партнёрства паміж Украінай і ЗША.

Як інфармавала Еўрарадыё, Болтан прыедзе і ў Беларусь, дзе збіраецца сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі