Трамп кажа, што бамбіў бы Маскву, калі Расія ўварвалася ва Украіну — WP

Дональд Трамп

Дональд Трамп / pixabay.com

Калі б Дональд Трамп быў прэзідэнтам ЗША, ён бамбіў бы Маскву за ўварванне ва Украіну. Пра гэта кандыдат на будучых прэзідэнцкіх выбарах заявіў донарам сваёй кампаніі, піша Washington Post са спасылкай на неназваных донараў.

Таксама Трамп паведаміў, што бамбіў бы Пекін, калі б Кітай напаў на Тайвань у час ягонага прэзідэнцтва.

Паводле інфармацыі WP, амерыканскі экс-прэзідэнт спрабуе прыцягнуць сродкі на сваю новую перадвыбарчую кампанію, расказваючы донарам, што ў іх вырастуць падаткі, калі ён не стане прэзідэнтам.

Паведамляецца, быццам аднаго разу Трамп папрасіў унёсак у памеры ад 25 да 50 мільёнаў долараў, іначай ён не будзе "вельмі шчаслівы". Іншым разам, на сустрэчы з кіраўнікамі нафтавай прамысловасці, ён папрасіў іх сабраць для яго кампаніі 1 мільярд долараў. Трамп заявіў, што гэта будзе выгадна для саміх бізнесоўцаў, бо яны зэканомяць шмат грошай, калі яго перавыбяруць прэзідэнтам.

Паводле WP, экс-прэзідэнт ЗША імкнецца скараціць грашовы разрыў з Байдэнам, а таксама аплаціць дарагія судовыя рахункі па чатырох крымінальных абвінавачваннях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі