Трамп назваў кандыдатуру на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі

Трамп назваў кандыдатуру на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі

Дональд Трамп назваў кандыдатуру, якую ён вылучае на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі. Гэта намесніца памочніка дзяржсакратара па справах Заходняй Еўропы і ЕС Джулі Фішэр. Цяпер яе кандыдатуру павінен зацвердзіць сенат.

Пра тое, што Фішэр будзе прапанаваная на пасаду амбасадара ў Беларусі, СМІ даведаліся на пачатку лютага. Апошнія 12 гадоў Беларусь і ЗША не абменьваліся амбасадарамі. Толькі паўгода таму краіны дамовіліся пра ўзаемнае прадстаўніцтва на ўзроўні амбасадараў. На сёння амерыканскую амбасаду ў Беларусі ўзначальвае часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур

Фішэр раней працавала  часовай паверанай у справах ЗША ў Расіі. Мае досвед працы ў Кіеве і Тбілісі. Таксама яна займала пасаду намесніцы пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА. Фішэр валодае рускай, французскай і крыху грузінскай мовамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі