Трамп перад інаугурацыяй даведаецца свой прысуд

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Scott Olson/Getty Images

Суддзя Хуан Мерчан вынесе прысуд Дональду Трампу менш чым за два тыдні да яго прысягі ў якасці прэзідэнта, піша ВВС.

Суддзя даў зразумець, што не будзе прысуджаць Трампа да турэмнага зняволення, умовнага тэрміну ці штрафу, а замест гэтага даруе яму "безумоўнае вызваленне". Трамп можа з'явіцца на слуханне віртуальна.

У маі прысяжныя прызналі Трампа вінаватым па 34 пунктах абвінавачвання ў фальсіфікацыі дзелавых дакументаў, звязаных з выплатай 130 тыс. долараў кінозорцы для дарослых Стормі Дэніэлс. Справа складаная: Трамп абвінавачваецца не ў самой выплаце грошай, а ў спробе схаваць у дакументах, за што менавіта ён заплаціў.

Хоць у ЗША фальсіфікацыя дзелавой дакументацыі караецца турэмным зняволеннем на тэрмін да чатырох гадоў, мінімальнага тэрміну пакарання не існуе, і турэмнае зняволенне не з'яўляецца абавязковым.

 

Як Трамп рэагаваў на гэтую справу?

Абраны прэзідэнт адмаўляе ўсе правапарушэнні і не прызнае сябе вінаватым, сцвярджаючы, што гэта справа была спробай нашкодзіць яго прэзідэнцкай кампаніі 2024 года. Прэс-сакратар Трампа Стывен Чанг назваў гэта рашэнне "паляваннем на ведзьм".

Трамп таксама сцвярджаў, што гэта крымінальная справа будзе ствараць складанасці для яго як прэзідэнта на працягу тэрміну ў Белым доме і перашкодзіць яму кіраваць краінай. Ведама, што разглядалася варыянт з адтэрміноўкай вынясення прысуду да 2029 года, калі Трамп пакіне Белы дом.

У мінулым месяцы суддзя Хуан Мерчан пастанавіў, што абвінаваўчы прысуд Трампу па гэтай справе быў абгрунтаваным. Відавочна, што Трамп стане першым асуджаным па крымінальнай справе злачынцам, які зойме пасаду ў Белым доме. Пасля вынясення прысуду ён можа паспрабаваць абскардзіць яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі