Трамп працягнуў адмову вылучаць Беларусі негуманітарную дапамогу ў 2019 годзе

Трамп працягнуў адмову вылучаць Беларусі негуманітарную дапамогу ў 2019 годзе

Белы дом уключыў Беларусь у спіс краін, якім у 2019 годзе ЗША не будуць вылучаць негуманітарную і не звязаную з гандлем дапамогу. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, піша tut.by.

У гэты спіс, акрамя нашай краіны, увайшлі таксама Беліз, Балівія, Бірма, Бурундзі, Кітай, Каморскія Астравы, Рэспубліка Конга, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Экватарыяльная Гвінея, Габон, Іран, Лаос, Маўрытанія, Папуа-Новая Гвінея, Паўднёвы Судан, Туркменістан і Венесуэла.

Дарэчы, сёлета Беларусь таксама была ў гэтым спісе і не атрымоўвала негуманітарную дапамогу ад Злучаных Штатаў.

Нагадаем, што сёлета ў кастрычніку ЗША на год працягнулі прыпыненне санкцый для дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Санкцыі былі ўведзеныя ў 2006 годзе, рашэнне пра іх прыпыненне было прынятае ў 2015 годзе. У "чорным спісе" ЗША знаходзяцца Беларускі нафтавы гандлёвы дом, канцэрн "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc., ААТ "Белшына", ААТ "Гродна Азот", ААТ "Гродна Хімвалакно", ААТ "Лакафарба", ААТ "Нафтан" і ААТ "Полацк-Шкловалакно".

Больш важных падзей у выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі