"Транснафта" заяўляе, што не пастаўляе сыравіну на "Нафтан"

"Транснафта" заяўляе, што не пастаўляе сыравіну на "Нафтан"

Расійская кампанія "Транснафта", якая з'яўляецца аператарам трубаправода "Дружба", адмаўляе пастаўкі нафты на наваполацкі "Нафтан". 

У каментары "Спутнику" ў кампаніі заявілі, што заявак на трэці квартал ад беларускага прадпрыемства няма. "Транснафта" заявіла, што працуе толькі з заяўкамі расійскіх нафтавых кампаній. 

На самім прадпрыемстве напярэдадні казалі, што пастаўкі з Расіі ў трэцім квартале будуць, але цяпер іх аб'ём узгадняецца "Мінэнерга РФ і пастаўшчыкамі". 

Такім чынам, пытанне паставак расійскай нафты на "Нафтан" застаецца адкрытым.

Раней выказвалася меркаванне, што нафтавыя кампаніі не хочуць супрацоўнічаць з беларускім прадпрыемствам, якое трапіла пад эканамічныя санкцыі ЗША.

Дарэчы, пастаўкі расійскай сыравіны на Мазырскі НПЗ працягваюцца: ён пад санкцыі ЗША не трапіў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі