Трасу "Мінск — Віцебск" перабягаў сабака, сутыкнуліся дзве фуры
У Бешанковіцкім раёне з'яўленне сабакі на трасе М3 "Мінск — Віцебск" прывяло да дарожна-транспартнага здарэння. У нядзелю каля 13:40 35-гадовы вадзіцель грузавіка "Volvo" з паўпрычэпам "Schmitz" пабачыў, як дарогу перабягае сабака і рэзка затармазіў. Для кіроўцы іншай фуры, якая ехала ззаду ў спадарожным накірунку, гэта сталася нечаканасцю, адбылося сутыкненне. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, 30-гадовы кіроўца другога грузавіка атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Абодва кіроўцы фураў — жыхары Віцебска.
Фота: vk.com/vitebsk__jai
Фота: vk.com/vitebsk__jai