Трэнер "Юнацтва" Міхаіл Захараў можа стаць трэнерам зборнай Украіны
Галоўны трэнер мінскага "Юнацтва" Міхаіл Захараў прэтэндуе на пасаду галоўнага трэнера хакейнай зборнай Украіны.
Акрамя спецыяліста з Беларусі ўзначаліць украінскую каманду змогуць трэнеры з Расіі, Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Выбар будзе зроблены цягам месяца.
Па словах віцэ-прэзідэнта федэрацыі хакея Ўкраіны Вячаслава Завальнюка, яны лічаць магчымым сумяшчэнне пасад галоўнага трэнера зборнай і клуба, улічваючы, што ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі будуць гуляць хакеісты зборнай Украіны.
БелаПАН