Трое гомельскіх браканьераў заплацяць Br11 тыс за рыбалку ў зоне адсялення
Трое жыхароў Гомеля заплацяць болей за 11 тысяч рублёў новымі за рыбалку ў зоне адсялення. Як паведамляе Дзяржаўная інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, мужчын затрымалі на рацэ Бесядзь ў Веткаўскім раёне прадстаўнікі Гомельскай міжраённай і абласной інспекцый сумесна з супрацоўнікамі міліцыі Веткаўскага РАУС.
Парушальнікі лавілі рыбу ў цёмны час сутак, выкарыстоўваючы стрэльбы для падводнага палявання, гідракасцюмы і асвятляльныя прыборы. Незаконны ўлоў склаў 38 асобін розных відаў рыб агульнай вагой 45 кг. Аднаму з парушальнікаў, які здабыў найбольшую колькасць рыбы, давядзецца заплаціць 6 615 рублёў, на яго завялі крымінальную справу паводле ч.4 ст.281 КК.
Другі, якому ў рыбалцы пашанцавала менш, заплаціць 2 457 рублёў і таксама пойдзе пад крымінальную справу. Трэці рыбак будзе пакараны толькі адміністратыўны і заплаціць 1 953 рублі.