Трое падазраваных у справе аб смерці салдата тэрміновай службы ў Печах: хто яны?

Фота носіць ілюстрацыйны характар.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Следчы камітэт пачаў дзве крымінальныя справы і прыняў рашэнне затрымаць прапаршчыка і двух сяржантаў з часці №43064, у якой служыў Аляксандр Коржыч. 3 кастрычніка 21-гадовы хлопец з Пінска быў знойдзены павешаным у падвале медсанчасці. На яго галаве была завязана майка, а ногі былі звязаная шнурком для абутку.

Разглядаецца тры версіі таго, што адбылося: давядзенне да самагубства, забойства на глебе асабістай непрыязнасці і суіцыд. Пры гэтым афіцыйны Прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч падкрэсліў, што ніхто з апытаных у часці салдат не чуў ад Коржыча ні слова пра самагубства.

Саслужыўцы Сашы Коржыча назвалі Еўрарадыё прозвішчы сяржантаў — камандзіраў аддзялення. У заяве Следчага камітэта яны фігуруюць як Б. і С. Мы мяркуем, што гаворка ідзе пра Яўгена Бараноўскага (у часці ён вядомы пад мянушкай "Бэран") і Ягор Скуратовіч. Таксама СК падазрае ў дачыненні да крымінальнай справы аднаго з прапаршчыкаў. Па інфармацыі Еўрарадыё, прапаршчык 3-й роты 3-й школы, у якой служыў Коржыч, з'яўляецца Артур Вірбал.

Яўген Бараноўскі

Пра гэтага сяржанта вядома менш за ўсё. "Бараноўскі быў малодшым сяржантам пры мне, а Скуратовіч — радавым. І з сыходу папярэдніх сяржантаў на дэмбель адзін стаў сяржантам, а другі малодшым сяржантам. Я з імі і служыў у адным узводзе, — распавядае салдат тэрміновай службы, дэмабілізаваўся з часці №43064 ў маі 2017 года. — Скуратовіч больш-менш спакойны. Бараноўскі — касячны, але таксама бяскрыўдны і цалкам адэкватны".

Другая крыніца Еўрарадыё — салдат, які цяпер знаходзіцца ў казарме ў Печах— кажа, што менавіта Яўген Бараноўскі наладзіў у часці "гандаль" тэлефонамі. Смартфоны салдатам тэрміновай службы не дазволеныя, але за плату — ад 20 да 40 рублёў — сяржант мог дазволіць салдату карыстацца сваёй жа мабільнай прыладай. Гэта называлася "купіць" тэлефон.

Апошні раз Саша Коржыч тэлефанаваў родным 26 верасня. З гэтай даты да моманту, калі было знойдзена яго цела, пра хлопца нічога не вядома.

Ягор Скуратовіч

Трое подозреваемых в деле о смерти срочника в Печах: кто они?
Ягор Скуратовіч. Фота з ВК.

Другі сяржант з 3-й роты 3-й школы часці №43064. Нарадзіўся ў Мазыры. 22 кастрычніка яму споўніўся 21 год. Тэлефоны Скуратовіча зараз недаступныя.

"Скуратовіч быццам бы таксама замяшаны ў "продажы" мабільных прыладаў, але я не ведаю, пацвердзілася гэта ці не", — кажа крыніца Еўрарадыё.

Акрамя таго, па версіі Следчага камітэта, Аляксандр Коржыч плаціў сяржантам за тое, каб пазбегнуць бруднай працы. Мама салдата распавядала пра хамуты з іголкамі, якія камандзіры апраналі на шыі салдат перад тым, як адпраўляць чысціць унітазы.

Абодвух сяржантаў: "Б. і С., якіх раней называлі медыя", СК падазрае ў здзяйсненні злачынства па частцы 3 артыкула 443 КК РБ — Парушэнне статутных правіл узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці, што пацягнула цяжкі наступствы.

Артур Вірбал

Трое подозреваемых в деле о смерти срочника в Печах: кто они?
Артур Вірбал. Фота з ВК

Прапаршчык 3-й роты 3-й школы часці №43064, дзе служыў Аляксандр Коржыч. 24 гады, родны горад — Браслаў. Вядома, што 13 кастрычніка яго дапытваў Следчы камітэт. Вірбал не быў затрыманы, хоць да вечара 13 кастрычніка яго тэлефон недаступны ўжо некалькі гадзін.

Прапаршчыка падазраюць у тым, што ён забраў у Коржыча банкаўскую картку і некаторы час здымаў з яе грошы ў банкамаце, расплачваўся ў кафэ. СК заяўляе пра тое, што знікла як мінімум 180 рублёў, мама і сябры салдата падлічваюць, што на працягу двух месяцаў пераслалі яму каля 1000 рублёў.

Па словах сяброў Аляксандра Коржыча, апошняе зняцце з карткі датуецца 26-м верасня — днём, калі хлопец знік. Зараз на картцы застаўся 1 рубель. Прапаршчыка падазраюць у махлярстве, супраць яго распачатая крымінальная справа па артыкуле 209 КК РБ.

Трое подозреваемых в деле о смерти срочника в Печах: кто они?
Артур Вірбал. Фота з ВК.

4 кастрычніка, калі родныя Коржыча прыехалі ў часць за целам сына, адзін з малодшых камандзіраў сказаў ім, што прапаршчык у адпачынку. Артур Вірбал некаторы час таму сапраўды быў у адпачынку. Паводле інфармацыі Еўрарадыё, пасля таго, што здарылася, прапаршчык быў пераведзены ў іншую часць. Салдаты з 3-й роты пацвярджаюць, што прапаршчыка, які карыстаўся карткай пінчука, звольнілі.

Увесь дзень сёння Артуру Вірбалу не можа датэлефанавацца жонка. "Дарэчы, з гэтай нагоды... А што, гэта праўда, ці што? — дзівіцца Анастасія, калі мы расказваем пра падазрэнне СК. — Проста я гэтага чалавека досыць добра ведаю... Ён не мог".

Відэа, якое прапаршчык публікуе на сваёй старонцы "Вконтакте", ставіць гэтыя словы пад сумнеў. Мат, здзекі, разбітыя аб галаву бутэлькі і "тыпу жартоўная" спроба папаліць валасы п'янага сябра запальнічкай там — звычайная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі