Трое пенсіянераў і падлетак сышлі ў пікнік і заблукалі — вось як іх ратавалі

Лес

Лес / pixabay

Трое пенсіянераў і падлетак хацелі адпачыць на прыродзе, але... заблукалі ў лесе. Не здолеўшы знайсці да цемры дарогу дадому, яны ўладкавалі месца для начлегу і разлічвалі, што раніцай змогуць выбрацца з лесу.

Але і на наступны дзень яны не змаглі зарыентавацца на мясцовасці і толькі тады патэлефанавалі ратавальнікам. На шчасце, у аднаго з чацвярых мабільны тэлефон быў зараджаны.

У пошукава-выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі 62 чалавекі: ратавальнікі, супрацоўнікі РУУС, прадстаўнікі лясгаса, пошукава-выратавальны атрад "Сірыус", вайскоўцы вайсковай часткі МУС і мясцовыя жыхары. У паветра паднялі дроны, дапамагалі службовыя сабакі.

Да вечара наступнага дня чацвёрку знайшлі вайскоўцы ўнутраных войскаў. Медыцынская дапамога нікому з заблукалых у лесе не спатрэбілася, дадаюць у МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі