“Тры чарапахі” ды іншыя хіты і спевы, якія разгойдваюць рэжым — эфір
Павел Трыпуць / Еўрарадыё
Не толькі кавярні, бары, хабы, тэатральныя студыі і спартовыя клубы паспелі паадкрываць беларусы ў эміграцыі па ўсім свеце. Да прыкладу, у Варшаве можна хадзіць на заняткі харавымі спевамі ў музычную школу імя Равенскага, заснаваную Галінай Казіміроўскай з паплечніцамі, а можна пайсці вучыцца граць на гітары ў студыю, заснаваную знаным беларускім рок-гітарыстам Паўлам Трыпуцем. А хутка там жа можна будзе і рок-вакалам (і не толькі рок-) займацца, бо неўзабаве Павел разам з Юліяй Юніцкай адкрываюць OpTeamist Vocal Studio.
Ці складана было знайсці сябе і вярнуцца да музыкі? Што падштурнула да таго, каб адкрыць сваю студыю па навучанні ігры на гітары, і ці складана гэта было зрабіць? Ці магчыма сумяшчаць творчасць і працу і ці можа творчасць пракарміць у чужой краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гітарыст гурта Volski, заснавальнік і фронтмен гурта OpTeamist Project і музычнай школы OpTeamist Guitar Studio Павел Трыпуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.