Тур па ВНУ: ці стануць у выніку студэнты прыхільнікамі рэжыму — эфір
Яўген Красулін / Еўрарадыё
На прыкладзе Рамана Пратасевіча, дзеля захопу якога лукашэнкаўскі рэжым не збаяўся падманам пасадзіць самалёт міжнародных авіяліній і якога спачатку асудзілі, але потым памілавалі і не толькі далі магчымасць спакойна жыць і працаваць, але і знялі накладзены судом штраф, нам хочуць паказаць, што вяртанне магчымае. Вось толькі ў беларускай гісторыі, не такой ужо далёкай, ёсць прыклады таго, чым заканчваецца вера ў абяцанкі таталітарнага рэжыму. Як і прыклады таго, чым для краіны заканчваецца прага дыктатара захаваць уладу любым спосабам…
Чым пагражае жаданне паверыць абяцанням таталітарнага рэжыму і ці можна сёння кіравацца досведам нашых продкаў і гісторыяй? Ці існуе пагроза страты незалежнасці ў Беларусі і пры чым тут падзелы Рэчы Паспалітай? Ці магчыма навучыць людзей слухаць гісторыкаў і як зрабіць гісторыю цікавай для ўспрыняцця? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц, у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.