Турб'ерн Ягланд: Цяпер варта аб’явіць мараторый на смяротнае пакаранне

Такую заяву зрабіў 22 жніўня Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ерн Ягланд з нагоды вызвалення з шасці палітвязняў у Беларусі:


“Мне паведамілі сення, што шэсць палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку спадар Мікалай Статкевіч, былі вызваленыя па рашэнні прэзідэнта Лукашэнкі. Я вітаю гэта важнае рашэнне. Палітвязні і вязні сумлення павінны заставацца ў гісторыі нашага кантынента. Сенняшняя Еўропа павінна перавярнуць гэтую ганебную старонку ў гісторыі Беларусі і іншых краінах.


У гэты важны дзень, я таксама заклікаю кіраўніцтва Беларусі аб'явіць мараторый на смяротнае пакаранне, што прывядзе Беларусь бліжэй да еўрапейскай дэмакратычнай сям'і і нашым стандартам”.

22 жніўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў шасцярых палітвязняў — Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Міколу Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. У паведамленні адзначаецца, што рашэнне пра іх памілаванне абумоўленае “прынцыпам гуманізму”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі