Турцыя і Саудаўская Аравія рыхтуюцца да наземнай аперацыі ў Сірыі

Турцыя і Саудаўская Аравія рыхтуюцца да наземнай аперацыі ў Сірыі

Саудаўская Аравія гатовая накіраваць самалёты і сухапутныя сілы ў Турцыю для правядзення сумеснай наземнай аперацыі ў Сірыі. Пра гэта паведаміў міністр замежных справаў Турцыі Меўлют Чавушаглу. Па яго словах, прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі праінспектавалі турэцкую ваенна-паветраную базу Інджырлік, якая можа прыняць войскі.

Мэтай аперацыі, па словах Чавушаглу, павінны стаць баевікі “Ісламскай дзяржавы”. Пры гэтым кіраўнік ведамства адзначыў, што план аперацыі пакуль не падрыхтаваны.

Пра гатоўнасць да ўдзелу ў наземнай аперацыі ў Сірыі прадстаўнік міністэрства абароны Саудаўскай Аравіі заявіў 5 лютага. Міністр абароны ЗША Эштан Картэр прапанаваў абмеркаваць гэтую аперацыю з партнёрамі па міжнароднай кааліцыі.

Кааліцыя заходніх і арабскіх краін на чале з ЗША з 2014 года наносіць паветраныя ўдары па цэлях у Сірыі. Асобныя аперацыі на сірыйскай тэрыторыі ладзіць амерыканскі спецназ, але поўнамаштабнага ўварвання не было.

Летась у сірыйскі канфлікт умяшалася Расія, якая сцвярджае, што яе самалёты бамбяць выключна пазіцыі тэрарыстаў. Заходнія краіны і Турцыя наадварот абвінавачваюць Расію ў гібелі мірнага насельніцтва, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі