TUT.BY: Былы першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі вяртаецца ў банкіры

TUT.BY: Былы першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі вяртаецца ў банкіры

Былы першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі вяртаецца на працу ў банкаўскую сферу, піша tut.by. 13 верасня ён прайшоў кваліфікацыйную камісію Нацбанка на адпаведнасць пасадзе кіраўніка банка.

Нагадаем, што да 18 жніўня чыноўнік займаў пасаду першага віцэ-прэм'ера.

У банкаўскім асяроддзі самым верагодным для Мацюшэўскага называюць крэсла старшыні праўлення Банка БелВЭБ. Таксама вакантнай застаецца пасада кіраўніка Банка развіцця.

У прэс-службе Нацбанка журналістам пацвердзілі, што Мацюшэўскі быў на камісіі. Але на ёй, кажуць у Нацбанку, не абмяркоўваюцца будучыя пасады, а толькі правяраецца адпаведнасць кандыдатаў кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі.

49-гадовы Васіль Мацюшэўскі скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру і Лонданскую школу бізнэсу. Службовую кар'еру пачаў у МЗС, але потым 15 гадоў адпрацаваў у Нацбанку, дзе даслужыўся да пасады намесніка старшыні праўлення. Потым быў кіраўніком БПС-Сбербанка, але ў снежні 2014-га вярнуўся на дзяржаўную службу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі