TUT.by: па "справе лекараў" эндаскапісту далі калонію, хоць пракурор не прасіў

TUT.by: па "справе лекараў" эндаскапісту далі калонію, хоць пракурор не прасіў

Былога загадчыка эндаскапічнага аддзялення 9-й гарадской клінічнай лякарні Мінска Андрэя Саўчанку асудзілі на 2,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Такі прысуд вынес суд Фрунзенскага раёна сталіцы, піша TUT.by са спасылкай на свае крыніцы. Прысуд не набыў законную моц, у сакавіку адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі. 

Прысуд быў абвешчаны 4 лютага. Саўчанку прызналі вінаватым у атрыманні хабару. Яго затрымалі адразу ў зале суда.

Як адзначаюць журналісты, пракурор не прасіў пазбаўляць волі вядомага спецыяліста. Дзяржабвінавачанне прасіла 2,5 года абмежавання волі без канфіскацыі маёмасці. Такім чынам, суд вынес больш строгі прысуд, чым прасіў пракурор. 

На судзе шла гаворка пра хабар у тры тысячы рублёў. Абвінавачаны прызнаў гэты факт, раскаяўся і кампенсаваў шкоду.

У Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі кажуць, што Саўчанка — найлепшы эндаскапіст у краіне па некаторых пытаннях. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі