Tut.by патрапіў пад DDoS-атаку

"Адбіліся пасля DDoS-атакі! Пакуль усё не так ідэальна, часова закрылі знешні трафік на партал. Прыносім свае прабачэнні".



Паколькі атака ідзе з-за мяжы, закрыццё замежнага трафіку дазволіла ўтрымаць партал у працоўным стане. Ён даступны карыстальнікам з Беларусі. Паведамляецца, што DDoS-атака была з 16.30 да 18.25.



Дарэчы, літаральна тыдзень таму, 7 лістапада пад DDoS-атаку трапіў сайт "Анлайнер". "Нам патэлефанаваў нейкі мудак з навіной, што зладзіў ddos-атаку. Мабыць, на самай справе зладзіў — мы зараз актыўна выпраўляем становішча спраў", — пісаў тады твітар "Анлайнера".



Фота — voleyko.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі