TUT.by: За хабар затрыманы гендырэктар "Белтэлекама"
Праваахоўнікі затрымалі генеральнага дырэктара кампаніі "Белтэлекам" Сяргея Сівадзедава. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на чатыры інфармаваныя крыніцы.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, чыноўніка затрымалі каля тыдня таму па падазрэнні ў карупцыі. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма. У прыёмнай кіраўніка "Белтэлекама" журналістам паведамілі, што гендырэктар з мінулага тыдня знаходзіцца на бальнічным.
Мабільны Сівадзедава недаступны. У viber ён апошні раз заходзіў 19 красавіка.
Сівадзедаву 52 гады. "Белтэлекамам" ён кіруе з 31 сакавіка 2014 года.