Тысяча жанчын выйшлі на праспект Незалежнасці ў Мінску (відэа)
Вялікі жаночы ланцуг салідарнасці выйшаў на праспект Незалежнасці. У акцыі ўдзельнічаюць, паводле некаторых ацэнак, каля тысячы чалавек.
Жанчыны стаялі ў ланцугу салідарнасці каля Камароўскага рынка, а потым пайшлі ў бок праспекта Незалежнасці. Там яны рушылі ў напрамку Акадэміі навук.
Яшчэ адзін ланцуг салідарнасці стаіць на вуліцы Макаёнка каля будынку БТ. Ёсць ланцугі каля станцыі метро "Міхалова", каля кінатэатра "Беларусь".
Жаночыя ланцугі салідарнасці ладзяцца ў Беларусі з учорашняга дня. Іх удзельніцы пратэстуюць супраць насілля з боку сілавікоў і выказваюць падтрымку пацярпелым мірным дэманстрантам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.