Тысячы беларусаў пацярпелі ад галалёдных і халадовых траўмаў
У большасці пацярпелых галалёдныя траўмы (ілюстрацыйнае фота)
Тысячы беларусаў пацярпелі ад галалёдных і халадовых траўмаў. Мінаховы здароўя апублікавала статыстыку за апошнія тыдні (з 21 лістапада). Агульная колькасць пацярпелых 3861 чалавек, з якіх 871 дзіця.
Найбольш пацярпелых у Мінскай вобласці — 746. Гэта ў асноўным галалёдныя траўмы. 71 чалавек шпіталізаваны. Найменш пацярпелых у Гродзенскай вобласці — 269, шпіталізаваныя з іх 42. У Мінску налічылі 338 пацярпелых. Толькі ў аднаго з іх халадовая траўма. Шпіталізавалі 39 чалавек (за апошнія суткі — 5).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.