Тысячы людзей сёння паўдзельнічаюць у Мінскім паўмарафоне
У беларускай сталіцы 13 верасня, у рамках святкавання Дня горада, пройдзе Мінскі міжнародны паўмарафон. Як чакаецца, у ім паўдзельнічаюць тысячы людзей: мінчукі і госці горада. Сярод іх на дыстанцыю выйдуць тэлевядучыя Люцыя Лушчык і Яўген Перлін, консул Францыі ў нашай краіне Крыстаф Брамуле. Старт удзельнікаў адбудзецца а 11-й гадзіне каля Палаца спорту.
Дыстанцыя паўмарафона складзе 21,1 кіламетра. Падчас яго правядзення будзе перакрывацца рух транспарту на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў. Прызавы фонд спаборніцтва складае больш за 250 млн рублёў. Тых удзельнікаў, якія займуць 1-6 месцы, чакаюць грашовыя прызы — ад 6 да 30 млн рублёў, інфармуе Sputnik.
Акрамя паўмарафона, у нядзелю адбудзецца лёгкаатлетычны забег на 10,5 км і карпаратыўны забег на 5 км.
Фота: ria.ru