У 15.00 на Баравой пад Мінскам пачнецца GreenFest
Хэдлайнерам масштабнага оўпэн-эйра стане амерыканскі рок-гурт Papa Roach.
3 ліпеня на аэрадроме Баравая пройдзе грандыёзны оўпэн-эйр GreenFest. Ён пачнецца ў 15.00 выступам беларускага гурта “Мутнаевока”. Сярод іншых удзельнікаў — беларусы “Дай Дарогу!”, Trubetskoy, Main-de-Gloire, літоўцы Colours of Bubbles, эстонская каманда Elephants from Neptune, расіяне “Кипелов”, Lumen і Jack Action. Хэдлайнеры фэста — амерыканскія рокеры Papa Roach. Выступы гуртоў будуць адбывацца да дзвюх сцэнах: пакуль адна каманда выступае, іншая ў гэты час настройваецца.
Апроч музычнай праграмы, на фэсце будзе шэраг забаўляльных зон і гандлёвых кропак. Што важна — увайсці на фэст па адным квітку можна будзе толькі аднойчы. Каб вярнуцца на івент, перад гэтым яго пакінуўшы, давядзецца набываць новы квіток.
Фота: novosti.az