GreenFest адкрые гурт "Мутнаевока" (+расклад выступаў)

Новы для Беларусі оўпэн-эйр GreenFest, які пройдзе 3 ліпеня на аэрадроме Баравая пад Мінскам, канчаткова вызначыўся з лайн-апам. Апошнім удзельнікам стаў мінскі гурт "Мутнаевока", які выбрала публіка падчас галасавання ў сацсетках.

Таксама на тое, каб адкрыць фестываль, прэтэндавалі гурты John Doe, Rise in Rage, The Burner і N.A.B.R..

Пасля "Мутнагавока" на сцэне з'явіцца метал-электронік-хардкор-гурт Main-de-Gloire з Беларусі, расійскія альтэрнатыўшчыкі Jack Action, літоўская інды-каманда Colours of Bubbles і эксперыментатары Elephants From Neptune з Эстоніі. У верхняй частцы раскладу — Trubetskoy, "Дай Дарогу!", "Кипелов", расіяне Lumen і амерыканцы Papa Poach.

Расклад:

15:00 — "Мутнаевока"

15:30 — Main-de-Gloire

16:00 — Jack Action

16:30 — Colours of Bubbles

17:15 — Elephants From Neptune

18:00 — Trubetskoy

18:45 — "Дай Дарогу!"

19:30 — "Кипелов"

20:30 — Lumen

21:30 — Papa Poach

GreenFest пройдзе ў Беларусі ўпершыню. Аднак сам ён ужо 10-гадоў і праводзіцца ў розных краінах.

З 16-га чэрвеня кошт квіткоў — 500 тысяч рублёў. Квіткі можна набыць ва ўсіх гарадах Беларусі і на сайтах білетных аператараў.

Фота: Alina Pasok

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі