У 2020 годзе ў Беларусі павялічылася колькасць разводаў

Вяселле ў Беларусі / Reuters
Вяселле ў Беларусі / Reuters

За першыя тры месяцы 2020 года ў Беларусі павялічылася колькасць разводаў. Паводле звестак Белстата, развяліся роўна 9 тысяч пар — на 5% больш, чым год таму, калі іх было 8570. 

Разводаў стала менш толькі ў Магілёўскай вобласці і ў райцэнтрах Мінскай вобласці. Ва ўсіх астатніх рэгіёнах мужы і жонкі разыходзіліся часцей, чым год таму. Ці ўплывае на гэта каранавірус і самаізаляцыя, сказаць складана, бо ў Беларусі каранцін не ўводзілі. Але ў іншых краінах адзначаецца рост колькасці сямейных сварак і выпадкаў хатняга гвалту менавіта праз тое, што муж і жонка вымушаныя бавіць адно з адным у сацыяльнай ізаляцыі значна больш часу, чым раней.

А вось колькасць заключаных шлюбаў у Беларусі з пачатку года рэзка скарацілася — аж на 14,9%! У студзені — сакавіку 2019 года згулялі 11 123 вяселлі, а за першыя тры месяцы 2020 года — усяго 9550. І вось тут каранавірус дакладна адыграў сваю ролю: вясельныя вядучыя расказалі Еўрарадыё, што ўрачыстасці масава адмяняюцца і пераносяцца на лета. Што ж, чакаем станоўчай статыстыкі па вяселлях у другой палове года!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі