У 2020-м беларусы найчасцей шукалі ў Google звесткі пра Бабарыку
Кампанія Google агучыла найбольш папулярныя запыты жыхароў Беларусі ў бягучым годзе. Сярод асобаў найчасцей шукалі звесткі пра палітвязня, экс-банкіра Віктара Бабарыку. Далей у складзеным рэйтынгу знаходзяцца расійскі апазіцыйны палітык і блогер Аляксея Навальны (не дзіўна, бо справа аб яго атручванні прагучала на ўвесь свет), расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў, адпраўлены судом за краты. У першай дзясятцы ёсць беларускія апазіцыйныя палітыкі Святлана Ціханоўская і Валерый Цапкала.
Што да самых папулярных запытаў, то гэта каранавірус і яго сімптомы, выбары ў ЗША, навіны Мінска, курс долара. Бабарыка — на 5-м месцы.
Сярод "пакупак года" лідыруюць медыцынскія маскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.