У 30-гадовага жыхара Пружан скралі віртуальны танк

Паводле слоў мужчыны, аднойчы ён не змог патрапіць у свой акаўнт у папулярнай гульні "World of Tanks". Ён патлумачыў, што для мадэрнізацыі свайго віртуальнага танка "ІС-8" было патрачана шмат часу, высілкаў ды больш за 1 млн 200 тысяч рублёў.



Супрацоўнікі аддзела па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій брэсцкай абласной міліцыі звязаліся з распрацоўшчыкамі гульні. Яны высветлілі, што "танк" пружанца працягвае "ваяваць", праўда, кіруюць ім з Маскоўскай вобласці Расіі. Акаўнт злодзея заблакавалі, а віртуальны танк чакае вяртання законнаму гаспадару.



Як адзначае прэс-служба брэсцкай міліцыі, зламыснік атрымаў доступ да ўліковага гульнявога запісу жыхара Пружанаў, узламаўшы яго просты пароль да пошты з камбінацыі лічбаў па парадку (уліковы запіс быў прывязаны да пошты). Паведамляецца, што за апошнія два гады ў Брэсцкай вобласці гэта ўжо трэці выпадак крадзяжу віртуальнага танка, але ўпершыню распачатая крымінальная справа.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі