У 59 гадоў памёр спартыўны тэлекаментатар Юрый Разанаў
У 59 гадоў памёр вядомы спартыўны тэлекаментатар Юрый Разанаў. У 2012 годзе ён прызнаваўся найлепшым спартыўным каментатарам Расіі. Два гады таму ў Разанава дыягнаставалі рак. Апошнім часам ён з-за хваробы амаль не з'яўляўся ў эфіры.
Летась, калі ў Еўропе ў футбол гулялі толькі ў Беларусі, Юрый Разанаў пазітыўна адгукаўся пра беларускіх футбалістаў, глядзеў трансляцыі.
twitter.com/RozanovYury
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.