У 85-гадовай беларускі знайшлі станкавы кулямёт (фота)

Жыхар Мінска Адам Гулевіч перадаў на рэстаўрацыю спецыялістам гісторыка-культурнага комплекса "Лінія Сталіна" станкавы кулямёт. Яго ён знайшоў на прыватным падворку сваёй 85-гадовай маці.

"Мама нам сказала: "Прыбярыцеся, у хлявах, паўсюль. Я пачаў прыбірацца і натрапіў на гэты кулямёт. Адразу бацьку ўспомніў [удзельніка вайны]... Вырашыў здаць зброю. Можа ў музей перададуць. Усё ж гэта гісторыя, вайна", — распавёў Гулевіч у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".

Спецыялісты кажуць, што станкавы кулямёт быў выраблены да 1927 года, верагодна, устанаўліваўся на нейкай тэхніцы. Дарэчы, падобнага кулямёта ў музеях нашай краіны няма. Відэа можна паглядзець тут

БЕЛТА дадае, што мужчына здаў і каля 200 патронаў. Мяркуецца, што кулямёт быў устаноўлены на самалёце ці на бронемашыне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі