У 99 гадоў памёр муж каралевы Вялікабрытаніі
Раніцай 9 красавіка ў Віндзарскім замку ў 99 гадоў памёр муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II прынц Філіп. Герцаг Эдынбургскі не дажыў да 100-гадовага юбілею ўсяго два месяцы.
Прынц Філіп — марскі афіцэр, удзельнік Другой сусветнай вайны. З будучай каралевай ён ажаніўся ў 1947 годзе, яны пражылі ў шлюбе 73 гады. У іх чацвёра дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.