У ААН папярэдзілі пра пагрозу для чалавецтва "голаду біблейскіх маштабаў"
У ААН папярэдзілі пра пагрозу голаду для чалавецтва з-за пандэміі каранавіруса. З такой заявай выступіў Дэвід Бізлі, выканаўчы дырэктар Сусветнай харчовай праграмы арганізацыі.
"Калі мы не падрыхтуемся і не пачнем дзейнічаць цяпер, то мы можам сутыкнуцца з голадам біблейскіх маштабаў праз некалькі месяцаў", — цытуе словы чыноўніка ААН news.un.org.
Каб гэтага не адбылося, краіны мусяць займацца харчовай бяспекай, лічыць Бізлі. Ён прапанаваў укласці 350 млн долараў у стварэнне сеткі лагістычных цэнтраў, якія зоймуцца размеркаваннем гуманітарнай дапамогі. Але важна, каб паўсюль быў мір і бесперашкодны доступ для паставак харчавання ў рэгіёны, дзе ўзнікне голад. Выканаўчы дырэктар Сусветнай харчовай праграмы арганізацыі заклікае да хуткіх дзеянняў. Ёсць прагноз экспертаў, паводле якога, з-за каранавіруса да канца гэтага года ў свеце з праблемай голаду сутыкнуцца каля 130 мільёнаў чалавек.
На планеце ўжо налічваецца 2 млн 565 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 177,4 тысячы чалавек. У Беларусі 6723 выпадкаў і 55 ахвяр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.