У абласной вучэльні алімпійскага рэзерву — масавае атручэнне
У Плешчаніцкай дзяржаўнай абласной вучэльні алімпійскага рэзерву адбылося масавае атручэнне навучэнцаў. З прыкметамі вострай кішэчнай інфекцыі шпіталізаваныя каля 20 чалавек. Цяпер стан навучэнцаў здавальняючы.
Справай заняўся Следчы камітэт. У каментары БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Таццяна Беланогая паведаміла, што цяпер праводзіцца перадследчая праверка.
Следча-аператыўная група высвятляе акалічнасці здарэння: апытвае педагагічны склад, супрацоўнікаў сталовай, пацярпелых. Праводзяцца лабараторныя даследаванні.
Фота: khabar.kz