У АБСЕ лічаць, што да выбараў у Беларусі можна змяніць выбарчае заканадаўства

У АБСЕ лічаць, што да выбараў у Беларусі можна змяніць выбарчае заканадаўства

Да парламенцкіх выбараў у Беларусі ёсць магчымасць змяніць выбарчае заканадаўства. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Кент Харстэд у інтэрв'ю БелаПАН і парталу tut.by. Харстэд і дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэль Георг Лінк знаходзіліся з двухдзённым візітам у Беларусі.

"Гэта пэўнае "акно" магчымасцяў паміж прэзідэнцкімі і парламенцкімі выбарамі для Беларусі, каб зрабіць сур'ёзны крок наперад. Гэта выдатная магчымасць для краіны", — падкрэсліў Кент Харстэд.

Каментуючы выказванні еўрапейскіх чыноўнікаў аб тым, што Еўрасаюз пры прыняцці рашэння аб далейшым лёсе санкцый у дачыненні да Беларусі будзе ўлічваць, у тым ліку, справаздачу БДІПЧ АБСЕ, Харстэд адзначыў: "Перш за ўсё, БДІПЧ АБСЕ не залучаны ў працэс прыняцця рашэння адносна санкцыяў. Вядома, мы разумеем, што ЕС адсочвае нашы публікацыі вельмі ўважліва. Але мы павінны працаваць, не аглядаючыся на кагосьці".

Ён падкрэсліў, што АБСЕ спрабуе развіваць дыялог з беларускімі ўладамі, каб "дамагчыся як мага большага прагрэсу", інфармуе БелаПАН.

Адзначым, што дата сёлетніх парламенцкіх выбараў у Беларусі яшчэ не вызначана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі