У Адэсе адбылася бойка пры спробе сарваць канцэрт Ані Лорак (відэа)

Еўрамайданаўцы патрабавалі адмяніць канцэрт спявачкі. Яны спасылаліся на тое, што да гэтага яны выступала ў акупаваным Крыме, а таксама атрымала музычную прэмію ў Маскве, піша УНІАН.

Каля 200 міліцыянтаў з дапамогай гумовых дубінак разагналі натоўп пратэстоўцаў прыкладна са 100 чалавек. Паведамляецца, што тры актывісты былі затрыманыя. Міліцыя заяўляе, што ўжыла сілу толькі пасля таго, як сур'ёзна пацярпеў праваахоўнік. Невядомы стукнуў яго па галаве металічным прадметам — хутчэй за ўсё, кастэтам. Таксама пацярпеў і актывіст Еўрамайдана.

Канцэрт спявачкі давялося пачынаць пазней. Установу ахоўвалі дзясяткі супрацоўнікаў міліцыі. Прыхільнікі Еўрамайдана разышліся толькі ўначы пасля заканчэння канцэрту, напрыканцы закідаўшы яйкамі аддзяленне міліцыі.

Акрамя таго, сутычкі з адэскай міліцыяй адбыліся і на Куліковым полі, дзе прарасійскія актывісты спрабавалі правесці "антываенны" флэш-моб.

Фота — Думская.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі