У Адэсе з знака гарадам-пабрацімам здымуць паказальнікі беларускіх гарадоў
Паказальнікі з назвамі беларускіх гарадоў здымуць з памятнага знака гарадам-пабрацімам і партнёрам каля мэрыі Адэсы, піша dumskaya.net. На знаку ўказваюцца беларускія гарады Мінск і Брэст.
Адпаведны праект рашэння будзе разглядацца на бліжэйшым пасяджэнні гарвыканкама. Дакумент распрацаваны на падставе ліста Міністэрства развіцця грамадаў і тэрыторый Украіны. У ім гаворыцца пра спыненне усялякіх сувязяў з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі ў сувязі з тым, што афіцыйны Мінск падтрымаў расійскую агрэсію супраць Украіны.
Дарэчы, увесну на гэтым знаку дэмантавалі ўказальнікі расійскіх гарадоў — Валгаграда, Масквы, Растова-на-Доне, Санкт-Пецярбурга і Таганрога.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.