У Адэсе зноў адбыўся выбух (фота)
Ніхто з людзей не пацярпеў.
Ва ўкраінскай Адэсе зноў прагрымеў выбух — гэта здарылася позна ўвечары 10 лютага. Нявызначаная прылада ўзарвалася ў жылым доме на вуліцы Коблеўскай. Тут размяшчаюцца офісы Адвакацкага кабінету і Цэнтральнай адвакацкай канторы, а таксама хостэл.
Паводле міліцыі, ніхто з людзей не пацярпеў.
Нядаўна супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны сумесна з міліцыяй абясшкодзілі міжрэгіянальную злачынную групу, якая пастаўляла дыверсантам агнястрэльную зброю і выбухоўку для тэрактаў у Адэсе, паведамляе УНІАН.