У адвакаткі Марыны Золатавай забралі ліцэнзію

Міністэрства юстыцыі / mail.ru
Міністэрства юстыцыі / mail.ru

Міністэрства юстыцыі пазбавіла Аксану Белую адвакацкай ліцэнзіі. Некалькі тыдняў таму яе не атэставала спецыяльная камісія Мінюста. Прычым адбылося гэта акурат падчас разгляду справы яе кліенткі Марыны Золатавай (галоўнай рэдактаркі партала TUT.by). Варта дадаць, што адвакатка мае 20-гадовы стаж працы.

Таксама кваліфікацыйная камісія Мінюста вырашыла спыніць адвакацкія ліцэнзіі Наталлі Волкавай, Вольгі Дзямідчык і Сяргея Дзем'янчука. Прычынай называецца іх нібыта "недастатковая кваліфікацыя". З гэтай жа прычыны, як заяўляюць у Мінюсце, адвакацкія абавязкі не можа выконваць Таццяна Кавалевіч.

А вось адвакат Ігар Дзьячкоў хоць і "не адпавядае патрабаванням заканадаўства", але атрымаў адтэрміноўку атэстацыі на шэсць месяцаў. Аднак ён павінен выканаць рэкамендацыі атэстацыйнай камісіі.

"Зачыстка" адвакатаў у Беларусі ідзе з 2020 года. За гэты час ліцэнзій былі пазбаўленыя некалькі дзясяткаў адвакатаў — пераважна тыя, хто абараняў "палітычных". Некаторых адвакатаў асудзілі па крымінальных артыкулах.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі