У Афрыцы выявілі вірус, смяротнасць якога дасягае 88%
У Афрыцы выявілі новы вірус/ pixabay.com
Сусветная арганізацыя аховы здароўя кажа, што ў Афрыцы выявілі новы вірус, смяротнасць ад якога дасягае 88%. Яго называюць Марбург. Ён выклікае ліхаманку, моцныя галаўныя болі, кровазліцця на скуры і слізістых абалонках. Таксама ён паражае ўнутраныя органы, піша nature.com.
Вірус з'явіўся ў Экватарыяльнай Гвінеі. Ад яго ўжо загінулі 9 чалавек.
Эксперты мяркуюць, што хвароба можа не толькі хутка распаўсюдзіцца па краіне, але і выйсці за яе межы. Навукоўцы не выключаюць, што новы вірус можа перасягнуць каранавірус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.