У Алеся Пушкіна міліцыянт забраў бел-чырвона-белы сцяг

Вядомы мастак Алесь Пушкін сёння "канструктыўна" адзначае Дзень Волі. У цэнтры Бабра ў гэтыя хвіліны ён піша эскіз праекту добраўпарадкавання цэнтра мястэчка. "Халодна, рукі мерзнуць, але нічога", — кажа Пушкін. Паводле яго слоў, набліжаецца 500-годдзе мястэчка Бобр, якое ўпершыню згадвалася ў сувязі з Аршанскай бітвай 1514 года. Эскіз ён збіраецца накіраваць у сельсавет і ў райвыканкам. Сярод іншага, ён прапануе ўсталяваць у цэнтры мястэчка помнік бабру, а герб мястэчка — на будынку сельсавета.

Алесь Пушкін кажа, што каля яго стаяць два міліцэйскія аўтамабілі, а таксама снегаўборачная тэхніка. Міліцыя не дазволіла яму ўзняць бел-чырвона-белы сцяг. "Намеснік начальніка міліцыі Дзмітрый Мельнік залез у маю кішэню і забраў у службовую машыну бел-чырвона-белы сцяг", — распавёў Алесь Пушкін. Цяпер ён збіраецца падаць скаргу ў пракуратуру.

фота: Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі