У апошні дзень кастрычніка ў Беларусі чакаецца туман
У Беларусі прагназуюць туман
У аўторак, 31 кастрычніка, у Беларусі прагназуеецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў. Зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. У сувязі з ім сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца паўднёвы ўмераны, удзень парывісты.
Тэрмоментры ўначы пакажуць 5-11 вышэй за нуль. Удзень прагназуюць 11-17 цяпла, на паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.