У апошні дзень восені ў Беларусі будзе да -7 градусаў
Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу / mogilev.mchs.gov.by
Уначы і раніцай у сераду, 30 лістапада, амаль па ўсёй Беларусі магчымыя ападкі: снег, мокры снег. Удзень ужо месцамі пройдзе толькі невялікі снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -7 градусаў на ўсходзе краіны да +1 на захадзе (у Мінску — 2-4 марозу).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.