У апошнія дні года месцамі ў Беларусі будзе плюсавая тэмпература

У апошнія дні года месцамі ў Беларусі будзе плюсавая тэмпература

29 снежня ў Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет. У многіх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — пераважна снег, мокры снег. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе слабы, пераменных напрамкаў. 

Уначы чакаецца ад -5 да +1, удзень будзе -3...+2.

30 снежня захаваецца пераважна хмарнае надвор'е. Часам будзе снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе — з дажджом. Месцамі прагназуецца галалёд, слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 5 градусаў марозу да 2 цяпла, днём чакаецца ад -2 па ўсходзе да +4 па паўднёвым захадзе Беларусі.

Такое ж надвор'е захаваецца і 31 снежня. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ў дыяпазоне ад -4 да +3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі