У Асіповічах апячаталі сярэднюю школу (фотафакт)

У Асіповічах апячаталі сярэднюю школу (фотафакт)

У Асіповічах апячаталі сярэднюю школу № 4. Трывогу спецыялістаў выклікаў стан пліт перакрыцця на трэцім паверсе будынка. Яго прызналі аварыйным і унутр нікога не прапускаюць. Як інфармуе mogilev.sb.by, 687 школьнікам даводзіцца вучыцца ў гімназіі (паміж навучальнымі ўстановамі 600 метраў). І месца, нібыта, хапае ўсім. У гімназію перавялі настаўнікаў, тэхнічны персанал. Цяпер там і два дырэктары.

Пакуль не прынята рашэнне наконт таго, што рабіць з будынкам школы. Альбо яго чакае касметычны рамонт — з пліт здымуць нагрузку і ўмацуюць іх, альбо ўсё ж давядзецца капітальна рамантаваць школу. Таму на які час школьнікі перасяліліся ў гімназію, ніхто сказаць не можа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі