У Асіповічах на святкаванні 9 траўня заўважылі расійскіх вайскоўцаў
У Асіповічах (Магілёўкая вобласць) на святкаванні 9 траўня мясцовыя жыхары заўважылі расійскіх вайскоўцаў. Фатаздымкі з імі з'явіліся ў ТГ-каналах.
Расіяне ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу "Алея герояў".
Пасля правалу расійскага наступу на Кіеў і вымушанага адступлення на тэрыторыю Беларусі большая частка расійскіх войскаў пераехала ў Расію, а адтуль адправілася на захоп украінскага Данбаса. Аднак высветлілася, што частка вайскоўцаў дагэтуль застаецца ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.