У Астравецкім раёне адпрацоўваюць адсяленне і эвакуацыю насельніцтва

У Астраўцы раздавалі супрацьгазы

У Астраўцы раздавалі супрацьгазы / ostrovets.by

У Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці праходзіць "комплекснае вучэнне па арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторыі раёна ад надзвычайных сітуацый". Прадстаўнікоў арганізацый збіралі на тэрыторыі аўтапарка, усім раздавалі супрацьгазы.

Вучэнні стартавалі 20 лістапада і працягнуцца да пятніцы. Адпрацоўваюцца самыя розныя надзвычайныя сітуацыі: выяўленне невядомых рэчываў, тушэнне пажараў, разборка завалаў, спецыяльная апрацоўка насельніцтва і тэхнікі, адсяленне і эвакуацыя насельніцтва, правядзенне ёднай прафілактыкі.

"Заклікаем насельніцтва не хвалявацца і спакойна ставіцца да падзей, якія адбываюцца", — піша мясцовая раёнка. Не дзіўна, што людзі, якія жывуць побач з БелАЭС, хвалююцца.

У Астравецкім раёне адпрацоўваюць адсяленне і эвакуацыю насельніцтва
ostrovets.by
У Астравецкім раёне адпрацоўваюць адсяленне і эвакуацыю насельніцтва
У Астравецкім раёне адпрацоўваюць адсяленне і эвакуацыю насельніцтва

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі